Высокае задавальненне

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Высокае задавальненне. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Работа ў школе наладзілася.
Малады настаўнік укладаў у яе сваю душу і сэрца. Кароткія зімнія дні праходзілі непрыкметна. Іх не хапала на тое, каб як след правесці работу. Як толькі добра развіднялася і была магчымасць весці лекцыі, Лабановіч ішоў у школу, размеркаваўшы сваю работу між чатырох груп.
Многа патрабавалася ўмення на тое, каб кожная група была занята і не сядзела без работы. Многа трэба было ўмення і старання, каб кожная група была зацікаўлена ў сваёй рабоце, каб увесь час трымаць школу на вышыні таго ці іншага настрою. Маладых сіл было многа. Здавалася, ніколі не вычарпаеш іх. I расходаваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але маладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад сваёй нівы.
Але ў такой рабоце чэрпаў малады настаўнік высокае задавальненне, назіраючы, як дзеці набіраліся ведаў, лёгка асільвалі тое, што яшчэ ўчора здавалася ім незразумелым і цяжкім. (142 словы)
Паводле Я. Коласа.
Другие номера из решебника