Наш каштоўны дар

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Наш каштоўны дар. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Нашу Беларусь называюць зямлёй з блакітнымі вачыма. I нездарма, бо ў нас болып за дзесяць тысяч азёр і дваццаць тысяч рэк. Гэта наш найвялікшы скарб.
Спакон вякоў беларускія гарады будаваліся на берагах рэк. Нашы найпрыгажэйшыя блакітныя шляхі — гэта Дняпро, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Бярэзіна, Нёман, Свіслач. Іх моц, мудрасць, хараство апявалі ў сваіх вершах выдатныя беларускія паэты.
Калі дакрануцца далонямі да вады, можна адчуць яе прыемны халадок. Вада сама спазнае, ці добры вы чалавек, прачытае вашы патаемныя думкі і ўзнёслыя пачуцці. Яна валодае асаблівай памяццю.
Гімнам вадзе гучаць словы французскага пісьменніка Антуана дэ Сент-Экзюперы: «Вада, нельга сказаць, што ты неабходная для жыцця. Ты сама ёсць жыццё».
Любіце і шануйце вытокі беларускай зямлі — яе рэкі і азёры. Беражыце ваду — адзін з найвялікшых цудаў Беларусі і Зямлі. (127 слоў)
Паводле Н. Сакалянскай.
Другие номера из решебника