Бярэзінскі запаведнік

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Бярэзінскі запаведнік. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Сюды, у Бярэзінскі біясферны запаведнік, мы прыехалі будаваць штучныя гнёзды для арлоў. Вучоныя, ведаючы біялагічныя патрэбы птушак, будуюць для іх гнездзішчы ў пэўным месцы. Трэба, каб дрэва, на якім ладзіцца гняздо, расло на адкрытай прасторы. Інакш птушка не ўбачыць яго. Пажадана гняздо размясціць там, дзе яго не садзьме вецер.
Спачатку мы будуем дом для скапьі, ці рыбалова, як кажуць у народзе. Для птушкі тыповым з'яўляецца месца каля краю верхавога балота. Скопы харчуюцца рыбай, таму паблізу абавязкова павінен быць вадаём.
Другое гняздо — для малога падворліка. Яму падыдзе стары вільготны лес, адкрытая прастора, дзе ён зможа паляваць. Мы выбралі цудоўнае месца на самым краі верхавога балота. Дарэчы, ідэальна было б размясціць гнездзішча падворліка на вялікім лузе. Але пералёт у шэсць кіламетраў для яго не будзе вялікай праблемай.
Мы зрабілі маленькі падарунак для гэтых велічных птушак. А можа, сабе? (138 слоў)
Паводле А. Жур.
Другие номера из решебника