Паездка за горад

Паездка за горад

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Паездка за горад. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Паездка за горад

Я — акіяна жытняга калоссе: Мільёны лёсаў змешчаны ў маім.

А. Куляшоў.

Паездка за горад

Бацька прапанаваў Валодзю і Верачцы паехаць за горад, дзе зіма ўладарыць па-сапраўднаму. Снежны прастор там спярэшчаны птушынымі і звярынымі слядамі. Дрэвы ахутаны белым вэлюмам, а снег і лес пахнуць яблыкамі і разрэзаным кавуном.

На наступны дзень яны ўтраіх выправіліся ў дарогу. Спачатку ехалі на электрычцы, а пасля ішлі на лыжах кіламетры чатыры. Лыжня была добра накатаная: відаць, там прайшла палова лыжнікаў горада. Голле хвой і бярозак згіналася пад цяжарам снегу. Адзін снежны камячок упаў Верачцы на галаву, і дзяўчынка радасна засмяялася.

Па чарзе з'ехалі з ледзяной горкі. Верачка і Валодзя праехалі і не ўпалі, а бацька ў самым нізе, баючыся трапіць у хмызняк, знарок паваліўся. Доўга потым уставаў, памагаючы сабе лыжнымі палкамі.

На дачу прыйшлі, калі сонца стаяла ўжо над небакраем. Запалілі ў печцы, папілі чаю. (129 слоў)

Паводле В. Хомчанкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255