Сувеніры

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Сувеніры. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Слоніка з сандалавага дрэва падарыў мне ў паўднёвай Індыі Святаслаў Мікалаевіч Рэрых. Сказаўшы пры гэтым, што чым даражэйшы госць, тым меншы павінен быць слонік, бо звычай такі. Мой маленькі, але бываюць і меншыя. Аднак пра радасць знаёмства з абаяльным чалавекам, выдатным мастаком і сынам вялікага мастака мой слонік гаворыць мне многа.
Русалачку, што самотна, журботна сядзіць на ўзбярэжным валуне, я купіў у адным з падарожжаў сам. I яна мне нагадвае не толькі пра зболынага ўбачаную Данію, яе раскошны Капенгаген, але і пра шчасце майго дзіцячага захаплення казкамі Андэрсена.
Ярка-стракаты гліняны пеўнік прывезены з Партугаліі. 3 гэтым сімвалічным пеўнікам ва ўспамінах стаіць дарога берагам акіяна, пальмы з соснамі ўперамешку, а пад імі, у сонцы, зусім ужо нечакана, зусім па-нашаму расквітнелы верас. Нават здаецца часамі, што пеўнік калі-небудзь возьме ды, нарэшце, кукарэкне. (131 слова)
Паводле Я. Брыля.
Другие номера из решебника