Мастак

Мастак

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Мастак. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Мастак

На гэтай гродзенскай вуліцы было найболей дрэў і найболей лісця. Людзей было таксама шмат. У адным месцы нават натоўп утварыўся.

Паволі праціскаюся скрозь жывую сцяну і ў здзіўленні спыняюся: мастак працуе. Гэта ён сабраў столькі людзей! Стаялі і ва ўсе вочы глядзелі, што надумаў тварыць сваім пэндзлем майстар. А мастак нібы і не бачыў нікога. Ён стаяў перад мальбертам і пісаў эцюд, у цэнтры якога меўся быць блакітны дамок Элізы Ажэшкі.

На палатне з'яўляліся ўсё новыя і новыя дэталі. Вось ужо над сценамі бляшаны дах. Сонечныя промні, адскочыўшы ад яго, ціха кладуцца на зямлю, дзе кветкі на клумбах не па-асенняму яркія. Зноў некалькі няўлоўных рухаў — і над дзвярамі вырас балкончык з вітымі жалезнымі парэнчамі. Яшчэ некалькі ўзмахаў — і з'явіліся вокны, а насупраць — бухматыя каштаны.

Пастаяўшы каля мастака, я захацеў зайсці ў блакітны дамок, паглядзець, як жыла і думала пра лепшы час наша знакамітая зямлячка. (145 слоў)

Паводле Я. Пархуты.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195