Наш дом

Наш дом

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Наш дом. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Наш дом

Фёдар Дастаеўскі сказаў, што прыгажосць выратуе свет. Сапраўды, здольнасць сузіраць прыгажосць, разумець яе — вялікая справа. Гэта адна з крыніц духоўнасці чалавека. Аднак часам даводзіцца сутыкацца са знявагай прыгожага з боку цывілізаваных варвараў. Таму сёння нам трэба думаць, як выратаваць і захаваць прыгажосць у жыцці і прыродзе.

Падарожнічаючы, часта можна заўважыць сляды непавагі да навакольнага асяроддзя, пакінутыя людзьмі на ўлонні прыроды. Гэта маладыя дрэўцы, ссечаныя на рагаткі для вогнішчаў. Гэта захламленыя пляцоўкі з плямамі ад вогнішчаў паблізу азёр і рэк, горы смецця.

Прыкра бачыць, калі ўнікальныя помнікі прыроды псуюцца свядома. Часам квадратныя метры сцен, аўтобусных прыпынкаў у зоне турыстычных маршрутаў усыпаны безліччу імён, прозвішчаў, назваў гарадоў. Гэтыя месцы выглядаюць, як стэнды, дзе дэманструецца чалавечая пыхлівасць.

Ахова прыроды, яе ландшафтаў, помнікаў — неадкладная задача кожнага з нас. Прырода — гэта дом, дзе мы жывём. (132 словы)

Паводле С. Лукашэвіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255