Белавежская пушча

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Белавежская пушча. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Белавежская пушча — адзін з самых старажытных лясных масіваў Еўропы. Размешчаны ён на паўднёвым захадзе Беларусі, уздоўж мяжы з Полыпчай, на водападзеле басейнаў Заходняга Буга, Нёмана, Прыпяці, за шэсцьдзясят кіламетраў ад Брэста. У межах Беларусі плошча Белавежскай пушчы — амаль сто сорак пяць тысяч гектараў. Назву сваю пушча атрымала, магчыма, ад абарончай вежы са сценамі белага колеру, пабудаванай у трынаццатым стагоддзі. На працягу стагоддзяў пушча з'яўлялася месцам княжацкага і каралеўскага палявання. 3 сярэдзіны сямнаццатага стагоддзя Белавежская пушча — адзінае месца ў Еўропе, дзе вадзіліся зубры. Пасля Першай сусветнай вайны іх у пушчы не засталося. У тысяча дзевяцьсот дваццаць дзявятым і тысяча дзевяцьсот трыццатым гадах у Германіі і Швецыі было закуплена сем зуброў для Белавежскай пушчы. Цяпер у пушчы звыш ста васьмідзесяці гэтых магутных жывёл.
Калі апынешся ў белавежскім лесе, здзіўляешся яго прыгажосці! (131 слова)
Паводле С.Адзінцова, С. Сідора.
Другие номера из решебника