Прыпяцкі запаведнік

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Прыпяцкі запаведнік. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Беларускае Палессе — моцна забалочаная нізіна, частка вялікага прыроднага рэгіёна. Палессе называюць лёгкімі Еўропы. Якуб Колас пісаў: «Цяжка адарваць вока, калі неабсяжныя прасторы Палесся, залітыя промнямі веснавога сонца, аблытаныя бэзавай дымкай, поўныя зачаравання, паўстаюць перад вашым поглядам». Але гэта было напісана паўстагоддзя назад. Памылкі ў правядзенні меліярацыі прывялі да змен. На значнай частцы Палесся панізіўся ўзровень падземных вод, зніклі многія малыя рачулкі, звычайнымі сталі тарфяныя буры, адбыліся змены ў раслінным і жывёльным свеце.
У тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят дзявятым годзе для захавання ўнікальных краявідаў Беларускага Палесся і вывучэння змен у прыродным комплексе ў сувязі з меліярацыяй быў заснаваны Прыпяцкі запаведнік. Ён размешчаны на захадзе Гомельскай вобласці ў міжрэччы Прыпяці, Убарці, Сцвігі і займае плошчу ў шэсцьдзясят тры тысячы гектараў.
На тэрыторыі запаведніка ёсць балоты, лугі, сасновыя і драбналістыя лясы. Тут водзяцца лось, казуля, лясная куніца, рысь і іншыя жывёлы. (139 слоў)
Паводле С.Адзінцова, С. Сідора.
Другие номера из решебника