Кніга нашага сумлення

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Кніга нашага сумлення. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Прырода і чалавек — дзве культуры на планеце Зямля. Яны падобныя і розныя. Розніца ў тым, што прырода можа існаваць без чалавека, а ён без яе — аніяк.
Батанікі свету першымі забілі трывогу, што пачынаюць знікаць асобныя віды раслін. I гэта адбываецца часцей за ўсё па волі чалавека. Яму трэба лес як дровы, як будаўніча-мэблевы матэрыял. Яму трэба асушваць балоты, будаваць гарады, вадасховішчы, пракладваць дарогі, здабываць з нетраў карысныя выкапні. Да таго ж космас рэгулюе надвор'е, змяняе клімат на кантынентах.
Усе гэтыя перамены найперш адчуваюць расліны і жывёлы. Вось і з'явілася міжнародная Чырвоная кніга, дзе адзначана, што кожная нацыя нясе адказнасць за скарбы сваёй прыроды.
Першая Чырвоная кніга Беларусі створана ў тысяча дзевяцьсот восемдзесят першым годзе. Адбор кандыдатаў у кнігу праводзіўся з улікам найбольш высокай рызыкі знікнення таго ці іншага віду, што дазволіла захаваць рэдкія віды флоры і фаўны Беларусі. (141 слова)
Паводле У. Ліпскага.
Другие номера из решебника