Гамані, лес!

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Гамані, лес!. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Гамані, лес, пакуль стаіш. Жывеш ты — жыве з табою птаства, звяр'ё і шмат чаго іншага адушаўлёнага, неадушаўлёнага.
Чаруй, лес, сваімі незлічонымі фарбамі і іх адденнямі. Усё ў цябе ў гуках і фарбах. Нават вятрам тваім колер дадзены. Яны блакітныя, зялёныя, жоўтыя.
Сцеражыся, лес, неразумнага чалавечага дзейства. Усё жывое тваё асцерагаецца чалавека. Дрэва пачынае трапятаць лісцем, калі ён падыходзіць з сякерай. Птушка знарок рызыкуе сабой, каб толькі адвесці чалавека ад гнязда свайго. Звер сочыць, каб не перасякаліся яго і людскія сцежкі.
Ты ведаеш, лес, што самым небяспечным для цябе з'яўляецца чалавек. Ён бярэ ў цябе ўсё, што ты можаш даць, у шмат разоў болын, чым можна спажыць. I калі ўсё ў свеце жыве толькі дзякуючы спажыванню, дык усяму гэтаму ёсць разумная мяжа. Чалавек жа — адзіная істота, якая меж гэтых не ведае. Адсюль і беды твае, лес, ды і ўсяго, што завецца прыродай. (143 словы)
Паводле У. Саламахі.
Другие номера из решебника