Чорнае золата

Чорнае золата

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Чорнае золата. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Чорнае золата

Шмат карысных выкапняў у нетрах зямлі. Але ніводнаму не надаецца столькі ўвагі, колькі нафце. Усюды без яе нельга абысціся. Калі б знікла нафта, спыніліся б аўтамабілі і цеплавозы, не змаглі б працаваць электрастанцыі, фабрыкі, заводы. 3 нафты здабываюць бензін, робяць каўчук, пластмасу, пральны парашок, фарбы, тканіну, лякарствы, парфуму і шмат чаго іншага.

У нетрах беларускай зямлі прамысловая нафта была знойдзена каля горада Рэчыцы.

Як утварылася нафта на Палессі?

Мільёны гадоў таму назад Палессе было дном неглыбокага мора, багатым на малюсенькія жывёлы і расліны. Яны вельмі хутка размнажаліся, але век мелі кароткі. Паміраючы, жывёлы і расліны ападалі на дно. Іх заносіла глеем. Так на працягу многіх мільёнаў гадоў. Астанкі маленькіх істот ператварыліся ў нафту.

Цяпер у нетрах Беларусі знойдзена шмат карысных выкапняў, але геолагі не спыняюць актыўных пошукаў. (129 слоў)

Паводле В. Раманенкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255