Самае глыбокае возера

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Самае глыбокае возера. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Возера Доўгае — самае глыбокае ў Беларусі. Перш за ўсё яно ўражвае сваёй формай. Возера нагадвае вузкую цясніну даўжынёй каля сямі кіламетраў з высокімі схіламі. Вялікая круцізна характэрна і для падводных схілаў. Толькі вузенькая мелкаводная пясчаная палоска цягнецца ўздоўж берага. А далей — рэзкі спад адразу на васямнаццаць метраў, куды не даходзяць промні сонца. У цэнтры возера глыбокія плёсы раптоўна чаргуюцца з падводнымі ўзвышшамі.
Здаўна возера прыцягвала да сябе чалавека. Шмат стагодцзяў таму назад у ваколіцах Доўгага з'явіліся славянскія плямёны крывічоў. Звыш дваццаці курганоў выяўлена толькі каля вёскі Бабруйшчына. А ў старажытным гарадзішчы каля вёскі Свіла быў знойдзены гаршчок з жытам, які праляжаў у зямлі болып за тысячу гадоў. Гэта сведчыць, што жыхары старадаўняга селішча былі людзьмі аселымі. Але дзівіць іншае: зярняты прараслі і далі ўсходы!
Вось якое яно, возера Доўгае! (132 словы)
Паводле Я. Пархуты.
Другие номера из решебника