Гімн мове

Гімн мове

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Гімн мове. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Гімн мове

Родная мова, такая знаёмая кожнаму з маленства, застаецца самай загадкавай і дзівоснай з'явай. Без мовы не было б чалавека, яго дапытлівай думкі, якой было мала зямной прасторы. Яна сягала ў бязмежжа космасу, прагна ўзіралася ў зоркі, спрабуючы прачытаць таямніцу ўзнікнення Сусвету.

Пакуль чалавек ствараў мову, яна будавала ягоную душу, вучыла адчуваць і думаць вобразамі.

3 добразычлівымі іншапляменнікамі добра было абменьвацца таварамі, адначасова і непрыкметна ўзбагачацца новымі словамі, перанятымі ад чужынцаў. Плямёны прыстасоўваліся да ўмоў, імкнуліся выжыць і выхаваць нашчадкаў, агарадзіць іх ад чужога ўплыву. Бо дзіця, выхаванае на чужой мове, будзе любіць чужую болын, чым родную.

Самыя мудрыя і памятлівыя людзі племені захоўвалі веды, перадаючы іх з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне. Са звычайных, будзённых слоў, сагрэтых душэўным цяплом, высвечаных фантазіяй, ствараўся неад'емны скарб народа. Мы багатыя нашчадкі, бо маем болын за сорак тамоў сабраных і выдадзеных твораў беларускага фальклору. (144 словы)

Паводле 3. Дудзюк.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255