Дзе струменіць цяпло

Дзе струменіць цяпло

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Дзе струменіць цяпло. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Дзе струменіць цяпло

Багатая гісторыя маёй Уздзеншчыны. Багатая на легенды і паданні, якія жывуць да нашых дзён. Багатая на таленавітых людзей, сярод якіх вядомыя свету пісьменнікі Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Пятро Глебка.

Якуб Колас і Янка Купала любілі гэта наваколле, якое натхняла на творы, што жывуць вякамі. Дзе б ні даводзілася быць пісьменнікам, заўсёды клікала да сябе тая хата, у якой было сказана першае слова.

Недалёка ад гэтых мясцін выток магутнага Нёмана, на беразе якога і месціцца наша вёска. Кожная пядзя зямлі, сагрэтая любоўю, родзіць шчодра. Прыгажэюць нашы вёскі, вырастаюць дабротныя катэджы, асфальтуюцца вуліцы, рознакаляровымі краскамі гараць палісаднікі. А разам з гэтым дабрэюць і людскія душы, сагрэтыя мацярынскай цеплынёй роднай зямлі, натоленыя вадою з гаючых крынічак, якія выбіваюцца з самага яе сэрца. Не адчуць і не заўважыць гэту прыгажосць немагчыма, таму што яна навокал нас, побач з намі і ў нас саміх. (142 словы)

Паводле Г. Нічьіпаровіч.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254