Беларуская мова

Беларуская мова

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Беларуская мова. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Беларуская мова

Беларуская мова — нацыянальная мова беларускага народа, дзяржаўная мова Рэспублікі Беларусь. На беларускай мове створаны і захоўваюцца найвелізарнейшыя духоўныя каштоўнасці, якія складаюць важную частку сусветнай духоўнай культуры.

На працягу свайго існавання беларуская мова адыгрывала вельмі важную ролю ў жыцці беларускага народа, садзейнічала фарміраванню нацыянальнай свядомасці, асаблівасцей нацыянальнага светапогляду. Яна была і застаецца галоўным сродкам захавання і падтрымання беларускай народнай культуры і традыцый.

Сёння гэта высокаразвітая літаратурная мова. Беларуская мова функцыянуе на ўсёй тэрыторыі нашай дзяржавы, у той ці іншай ступені з ёй пастаянна сутыкаецца кожны грамадзянін краіны.

На беларускай мове створаны і захоўваюцца помнікі старабеларускай пісьменнасці, творы сучаснай беларускай літаратуры, беларускі фальклор. Яны атрымалі прызнанне ва ўсім свеце і складаюць значную частку сусветнай духоўнай культуры. Пазнаёміцца з гэтымі каштоўнасцямі можна толькі праз беларускую мову. (128 слоў)

Паводле А. Лукашанца.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195