Сталіца беларускага поўдня

Сталіца беларускага поўдня

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Сталіца беларускага поўдня. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Сталіца беларускага поўдня

Яго называюць «сталіцай беларускага поўдня» або «беларускай Швейцарыяй». Абодва гэтыя азначэнні шмат у чым правамерныя. Горад Мазыр ляжыць на поўдні рэспублікі, і любы, хто трапіў сюды ўзімку, скажа, што тут значна цяплей, чым у цэнтры Беларусі. Тут дзівоснае і маляўнічае спалучэнне гор, лясоў і вады.

Горад уражвае яшчэ здалёк. Паабапал звычайная палеская роўнядзь з лясамі і пералескамі і з доўгімі россыпамі чысцюткага пяску. Мост доўгі, ледзь не на кіламетр, а пад ім — спакойная і павольная Прыпяць, цёмная плынь якой пагойдваецца ў акаймаваных пясчана-белых берагах. А за мостам, на другім баку ракі — парослыя дрэвамі і кустоўем пагоркі.

Маляўнічая панарама горада адкрываецца з самага высокага месца Мазыра — з кургана, на якім узвышаецца абеліск з вечным агнём. Глядзіш адсюль на горад, і здаецца, што не сама прырода, а нейкі казачны асілак-волат наварочаў гэтыя вялізныя гурбы пяску. (136 слоў)

Паводле М. Гіля.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254