Цана слова

Цана слова

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Цана слова. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Цана слова

Правілы маўлення складаліся ў народзе стагоддзямі. Яны былі сціслыя памерам, мелі форму прыказкі, прымаўкі, загадкі, фразеалагізма. У іх адбіўся калектыўны моўны вопыт нашых продкаў. Гэтых правілаў, парад пільнаваліся людзі і ў штодзённых зносінах, і пры расказванні казак і апавяданняў.

Народ уважліва выпрацоўваў правілы карыстання словам. Шмат якія прыказкі і прымаўкі вучаць паводзінам у гутарцы. Народная мудрасць падказвае, як слухаць суразмоўніка і рэагаваць на яго словы, чаму трэба быць стрыманым у час размовы, як трэба ўлічваць абставіны маўлення. Перш чым нешта сказаць, трэба падумаць, узважыць кожнае слова. Настойліва гучыць папярэджанне: «Выказанага слова да губы не вернеш».

Каб належным чынам весці гутарку, трэба ўмець слухаць таго, з кім гаворыш. Гутарка з людзьмі — крыніца звестак, ведаў, уменняў. Сапраўдная цана слова і чалавека, які яго прамаўляе, вымяраецца тымі справамі, што ідуць за словам. (131 слова)

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254