Роднае слова

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Роднае слова. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Яно ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці яшчэ ў маленстве. У ціхім журчанні матчыных песень-калыханак, у яе пяшчотных ласках мы пачынаем улоўліваць яго своеасаблівыя формы і гучанне.
Потым у бесклапотным дзяцінстве яно ўводзіць нас у дзівосны навакольны свет. Як чароўны ключ, роднае слова адкрывае нам разнастайныя цуды і таямніцы жыцця, пераносіць нас у захапляльную далячынь бабульчыных казак і легенд.
Затым у школе клапатлівыя настаўнікі расчыняюць перад намі дзверы ў бяскрайняе мора родных слоў. Па яго прасторах мы накіроўваемся ў далёкія вандраванні.
Пасля мы забіраемся ў бяздонныя глыбіні гэтага мора слоў, адкрываючы там найбагацейшыя скарбніцы думак нашага народа, яго культуры. Мы ўваходзім у велічныя палацы навукі, дзе за разнастайнымі спалучэннямі слоў паступова ўлоўліваем усю складанасць і бясконцасць жыцця.
Роднае слова — гэта не толькі найважнейшы сродак нашага духоўнага развіцця, скарбніца гісторыі народа. Яно з'яўляецца самай прыкметнай адзнакай нацыянальнай прыналежнасці чалавека. (141 слова)
Паводле А. Крывіцкага.
Другие номера из решебника