Родная мова

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Родная мова. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
О мова матчына, пявучая мая! Густая, нібы мёд, іскрыстая, як сонца...
Э. Валасевіч.
Родная мова
Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легенд, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. I пачуццё роднай зямлі, якое неяк губляецца, калі ты жывеш на ёй, асабліва абвастраецца, калі апынешся дзесьці далёка. Тады ўспамінаецца кожны куток роднай зямлі, яе людзі, асабліва мілагучнай становіцца мова.
Сёння, напэўна, няма пісьменнікаў, якія не выказалі б сваіх адносін да роднай мовы. У шматлікіх радках песняроў падкрэсліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мовы народа, культуры і гістарычнай памяці.
Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. (134 словы)
Паводле В. Старычонка.
Другие номера из решебника