Успаміны

Успаміны

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Успаміны. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Успаміны

Зіма ў маім палескім гарадку надыходзіць нечакана, як і ў іншых месцах нашай Радзімы. 3 першым снегам заўсёды прыходзяць успаміны пра дзяцінства і юнацтва, калі кожны дзень — адкрыццё. Аднак крыўдна тое, што ў гэтым узросце яшчэ не зусім адчуваеш сваю сувязь з прыродай і радзімай. Яшчэ мала здзіўляешся і захапляешся, але ўжо імкнешся вывучаць навакольны свет. Яшчэ не дзякуеш бацькам, прыродзе за падараванае табе жыццё, а патрабуеш падзякі і ўвагі да самога сябе.

Магчыма, хтосьці з замілаваннем узгадвае дзяцінства, калі квітнее бэз. Хтосьці ўспамінае грыбную пару з дажджом, пах бульбы з кастрышча ці квецень яблынь, вішань, чаромхі. Я суцяшаюся зімовымі ўспамінамі. У іх адзінота, але і цяпло роднага дома, школьныя сябры, якія не знікаюць з памяці. Не скажу зіме: «Бывай!» Яна ў маім сэрцы заўсёды. А з ёй людзі, свет, космас дзяцінства, з якога мы ўсе і паходзім. (139 слоў)

Паводле Г. Марчука.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254