Маленькая хвойка

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Маленькая хвойка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Вясною, як пачынаў ажываць свет, выбілася з зямлі тоненькая травінка. Гэта добрае, яснае сонейка выклікала яе да жыцця. Беднае зярнятка, з якога вырасла травінка, згубіла ўжо ўсякую надзею ўбачыць калі-небудзь белы свет: так было цёмна яму ў зямлі пад снегам. I ўсё ж такі дачакалася. I цікавая з яго вырасла травінка. Маладая раслінка стаяла на ўскрайку лесу. Стары лес закрываў яе ад паўночных вятроў і даваў ёй цяпло і зацішак. Яна была такая маленькая, такая нязначная, што ніхто нават не пазіраў на яе і не цешыўся з яе, нягледзячы на тое, што гэтае маленькае стварэнне ўяўляла сабою асобны кут жыцця, разумна і мудрагеліста зроблены.
Так пачынала жыццё маладая хвойка, так сустракала яна кожную новую з'яву. А кожны дзень, кожны момант непрыметна аддалялі яе галоўку ад зямлі і адкрывалі ёй новыя і новыя з'явы і малюнкі навакольнага свету. (139 слоў)
Паводле Я. Коласа.
Другие номера из решебника