Папараць

Папараць

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Папараць. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Папараць

Цяжка знайсці іншую такую звычайную і някідкую на выгляд расліну, як папараць, якой, тым не менш, прысвечана столькі твораў літаратуры і мастацтва. Яна не раз згадвалася ў творах Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых вядомых беларускіх майстроў слова.

Пра папараць існуе легенда ў беларускай міфалогіі. Нашы далёкія продкі верылі, што ў ноч на Купалле папараць расцвітае і той, хто знойдзе папараць-кветку, набудзе незвычайны дар — ведаць пра ўсё на свеце. Але самае галоўнае, што такі чалавек зможа даведацца, дзе схаваны ўсе зямныя скарбы і як іх адшукаць. У Беларусі вядома дваццаць пяць відаў папараці. Сем з іх занесены ў Чырвоную кнігу. Значыць, існуе пагроза, што яны могуць знікнуць з нашай зямлі. Няхай сабе сучасная папараць і не зусім падобная да сваіх далёкіх продкаў, усё ж прыемна думаць у лесе, што перад табой расліна, чый род на нашай планеце існуе сотні мільёнаў гадоў. (143 словы)

Паводле А. Бадака.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255