Цюльпаны

Цюльпаны

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Цюльпаны. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Цюльпаны

У нашым горадзе амаль ва ўсіх гародчыках цвілі цюльпаны. Яны былі чырвоныя, жоўтыя, ружовыя, пунсовыя, крэмавабелыя. Пад вокнамі кожнай хаты ківаліся тугія бутоны, якія ў адзін з сонечных дзён раскрываліся. Тады ад яркіх чаш нельга было адарваць вочы.

Цюльпаны зрабіліся галоўнымі кветкамі тутэйшых гаспадынь. Некаторыя градкі закрываліся шклом, і цюльпаны пад ім зацвіталі намнога хутчэй. Заморскія кветкі ўзраслі на гэтай зямлі вельмі добра. Яны красаваліся пад нязыркім сонцам, закрываліся ў непагадзь. Іх было так шмат, што некаторыя вылазілі на сцежкі, хіліліся пад ногі людзям. Былі сярод гаспадынь такія, у якіх расцвіталі незвычайныя цюльпаны. Сярод іх можна было ўбачыць пярэстыя, з доўгімі венчыкамі, падобныя да лілей.

У адным гародчыку цвілі жоўтыя зорчатыя кветкі. На другой градцы раслі амаль чорныя. 3 гэтых чорных цюльпанаў найбольш дзівіліся. Сапраўды, радок чорных цюльпанаў у жоўтай рацэ здаваўся цудам. Да іх хацелася дакрануцца, панюхаць, зазірнуць у глыбіню чашы. (143 словы)

Паводле А. Кажадуба.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 254