Пад шатамі старых ліп

Пад шатамі старых ліп

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Пад шатамі старых ліп. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Пад шатамі старых ліп

Я не стамляюся здзіўляцца прыгажосці старых ліп. Калі яны апранаюцца ў залацістую квецень, мядовы пах, здаецца, можна пачуць за кіламетр.

У дзяцінстве мне хацелася ўзлезці на самую высокую ліпу і паглядзець на свой горад з вышыні птушынага палёту. Ліпы я бачыў амаль штодзень. Побач з імі знаходзіліся кінатэатр і дзіцячая бібліятэка, якія размяшчаліся ў засені дрэў-волатаў. Ад бацькі я даведаўся, што побач з ліпамі калісьці стаяла царква. Пазней, калі я пабачыў фотаздымкі таго просценькага драўлянага храма, пачаў успамінаць яго. Мне бачылася невялікая бажніца, якая хавалася за старымі ліпамі, нібы шукаючы ў іх абароны. Чамусьці гэты малюнак узнікае абавязкова ў ранішняй смузе.

Першыя сонечныя промні прабіваюцца праз вершаліны дрэў. Над ракой вісіць густы ранішні туман. Надзвычай цёплы, ён хавае яшчэ нешта знаёмае. Можа, маленькага хлопчыка з вудай у руках, які, узіраючыся ў ліпы-веліканы, думае пра нешта сваё. (140 слоў)

Паводле А. Аркуша.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195