Кветкавыя расліны

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Кветкавыя расліны. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Кветкавыя расліны пачалі ўпрыгожваць нашу планету прыкладна сто сорак мільёнаў гадоў таму. Тады Зямля ўпершыню па-сапраўднаму заквітнела. Вось толькі любавацца гэтым хараством не было каму. Калі, вядома, не лічыць дыназаўраў і некаторых відаў млекакормячых жывёл. Што да чалавека, то ён з'явіўся тут каля трох мільёнаў гадоў таму, а гэта значна пазней за кветкавыя расліны. А на тэрыторыі, што сёння займае Беларусь, знойдзена адна з самых старажытных стаянак першабытнага чалавека, якая знаходзіцца ў Калінкавіцкім раёне. Ей дваццаць шэсць з паловай тысяч гадоў, што нямала нават для ўсёй Еўропы.
Зрэшты, у навуцы кветкавымі называюць не толькі расліны, якія прыгожа цвітуць. Кветкавыя — гэта тыя расліны, што маюць кветку, дзякуючы якой утвараецца насенне, схаванае ў абалонцы плода. Таму імі могуць быць не толькі травы, але і дрэвы, і кусты. Сёння ў свеце вядома каля двухсот пяцідзесяці тысяч іх відаў. (137 слоў)
Паводле А. Бадака.
Другие номера из решебника