Японская ружа

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Японская ружа. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Вясна спазнілася. Лісця і кветак чакалі доўга нават і тут, на поўдні. I таму, калі пры горнай сцяжыне зацвіла нарэшце японская ружа, многім хацелася спыніцца пад гэтым дрэўцам і пастаяць. Кветкі японскай ружы маленькія. Калі павісне на нераскрытым бутончыку дажджавая кропля, то яны амаль абое роўныя, абое ружовыя ў ранішнім сонцы.
Калі я, падымаючыся ў горы або вяртаючыся ў горад, спыняўся на хрусткай дарожцы і любаваўся безліччу гэтых кветачак, яны мне здаваліся дзецьмі вялікіх, сапраўдных руж. А яшчэ адно. Праз голле і кветкі гэтага райскага дрэва вельмі добра і дзіўна было глядзець на далёкі белы Эльбрус.
У мностве кветак урачыста і заклапочана звінела не меншае мноства пчол. Грэла доўгачаканае сонца. Зверху спявалі жаваранкі, у дрэвах гулліва пераклікаліся берасцянкі. У сонцы раставала, як нябачны мёд, духмянасць новай вясны. А пры сцяжыне, як сімвал абнаўлення, стаяла юнае, нікім не кранутае дрэўца. (141 слова)
Паводле Я. Брьіля.
Другие номера из решебника