Елка

Елка

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Елка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Елка

Як ні дзіўна, але на Палессі рэдка дзе ўбачыш елку, бо гэтае пераборлівае дрэва ніколі не расце на пясчаных грудах і ў балотах, якіх вельмі шмат тут. Яна любіць тлустую і глейкаватую глебу. Таму ў маёй роднай вёсцы яна рэдкая госця нават на навагоднія святы. 3 дзяцінства памятаю, што ў школе замест елкі заўсёды на Новы год упрыгожвалі хвою.

Дрэва гэтае надта музыкальнае. Не толькі таму, што ў яго верхавінах круглы год гучыць сімфонія ветру, але і па другой прычыне: з драўніны елак вырабляюць скрыпкі і іншыя музычныя інструменты. Калі я чую ў якой-небудзь канцэртнай зале або па радыё журботную музыку скрыпак, дык мне здаецца, што лясная сімфонія елак перасялілася ў іх душы. У руках музыкантаў скрыпкі плачуць аб загубленай долі елак, пра той далёкі час, калі яны раслі ў вольным лесе і былі прыгожымі маладымі ялінамі .(138 слоў)

Паводле М. Капыловіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255