Родны куточак

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Родны куточак. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Калісьці даўно дзед павёў мяне ў музей. Гэта быў той самы замак Ізяслава, гістарычны сімвал Заслаўя. Наведаць белы будынак з вежай наверсе было маёй вялікай марай.
Калі апынуліся на верхняй пляцоўцы, перад намі адкрыўся цудоўны краявід. Здавалася, ты лунаеш высока-высока на лёгкіх крылах, а ўсё цела напаўняецца бадзёрасцю, радасцю жыцця.
Якой прыгожай выглядае наша зямля з вышыні птушынага палёту! Ходзячы па лесе ў пошуках грыбоў, не заўсёды заўважаеш непаўторнасць старога волата-дуба, прыгажосць крэпенькага баравічка. Палёт кнігаўкі над лугам нагадвае дзяцінства, высокую траву на поплаве, мяне самога сярод гэтай травы. А што можа быць смачнейшым за малако з акрайцам свежага хлеба і толькі што сабранымі чарніцамі? 3 чым, нарэшце, можна параўнаць смакату сцюдзёнай вады з крыніцы?
I вось тады, любуючыся прыгажосцю майго Заслаўя, усяго наваколля, я падумаў пра неабходнасць для кожнага чалавека шанаваць родны куточак, ганарыцца нашай Беларуссю. (139 слоў)
Паводле Д. Пятровіча.
Другие номера из решебника