Бярэсце

Бярэсце

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Бярэсце. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Бярэсце

Кажуць, гарады, крэпасці, замкі, як і людзі, нараджаюцца, атрымліваюць сваё імя, ствараюць свой лёс і паміраюць. Шмат старадаўнасцей знікла пад попелам войнаў і на беларускай зямлі. Аднак час ад часу даецца шанц пабываць у гасцях у вечнасці.

Такую чароўную магчымасць даруе старажытнае Берасцейскае гарадзішча. Тут, на глыбіні сямі метраў, створаны археалагічны музей.

Давайце і мы праз стагоддзі спусцімся на ягоныя вулачкі, зазірнём у хаціны берасцян.

Чуеце, як па тратуары з тоўстых колатых дошак з асцярогай крадзецца сама гісторыя? Заплюшчыце вочы і ўявіце, як шчыравалі тут злотнікі і мечнікі, шкларобы і ганчары, кавалі і ігольнікі, шаўцы і краўцы, шапачнікі і ліцейшчыкі.

Падзівіцеся, як і дагэтуль годна выглядаюць жаночыя ўпрыгожанні: бранзалеты, пярсцёнкі, спражкі, абутак і нават знойдзеная ў раскопе вязаная рукавіца. А дубовае рала , адзінае для таго часу ў Еўропе, здаецца, яшчэ захоўвае мазольнае цяпло берасцейскіх аратых. (136 слоў)

Паводле А. Бутэвіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255