Сімвал магутнасці

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Сімвал магутнасці. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У пачатку чатырнаццатага стагоддзя на нашых землях набірала моцы Вялікае Княства Літоўскае. Для аховы гэтай дзяржавы патрэбны былі надзейныя абарончыя збудаванні.
Сярод старадаўніх магутных абаронцаў беларускай зямлі адным з першых лічыўся Крэўскі замак. Сёння ад яго засталіся толькі руіны. Але без гэтага замка нельга ўявіць летапіс Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Крэўскі замак стаў сімвалам магутнасці, дзяржаўнай моцы велікакняжацкіх уладароў. У ім станавілася на крыло наша гісторыя.
Калі б старадаўнія муры раптам набылі здольнасць гаварыць, колькі неверагоднага, непаўторна цікавага даведаліся б мы сёння. За сваё амаль сямісотгадовае жыццё Крэўскі замак зведаў славу і няслаўе, разбурэнне і аднаўленне, багацце і заняпад, візіты знатных гасцей і дзяржаўных асоб. Да добрых людзей ён праяўляў шчырую гасціннасць, а для ворагаў станавіўся непрыступнай крэпасцю.
Крэўскі замак разам з іншымі замкамі складаў своеасаблівую лінію магутных крапасных умацаванняў. Усе яны мелі агульнадзяржаўнае значэнне, з'яўляліся надзейнымі перашкодамі на шляху крыжакоў. (145 слоў)
Другие номера из решебника