Бацька гарадоў беларускіх

Бацька гарадоў беларускіх

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Бацька гарадоў беларускіх. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Бацька гарадоў беларускіх

Полацк... Услухайся ў само гучанне гэтага звычайнага слова. Нібы чуецца ў ім і посвіст стралы, і лагоднае перашэптванне хваль Дзвіны, і лёгкі подых ветрыку з блізкіх азёраў. Я ўзгадваю Полацк і бачу велічныя абрысы Сафійкі, пра якую Уладзімір Караткевіч напісаў, што яна «плыве над Дзвіной, нібы карабель». Бачу маленькую цэркаўку над Палатой, якая сваёй славай і прыгажосцю зіхаціць на ўвесь свет, бо дойлід рабіў яе па дамове з самой Ефрасінняй Полацкай. Бачу вал, насыпаны ў часы Стэфана Баторыя і Івана Жахлівага, і мост, паліты крывёю французскіх, беларускіх і расійскіх жаўнераў у тысяча восемсот дванаццатым годзе.

Я ведаю гэты горад да драбніц, да самага маленькага завулачка і хачу падзяліцца з вамі шчасцем і радасцю, што мы маем яго для ўсіх беларусаў, для ўсіх добрых людзей. (127 слоў)

Паводле Н. Гальпяровіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255