Магілёў

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Магілёў. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Пра заснаванне Магілёва і яго назву існуе шмат цікавых легенд і паданняў. Найболып пашыраная — пра асілка-разбойніка Машэку, які ў далёкай мінуўшчыне гаспадарыў у навакольных дрымучых лясах. Шмат ён бяды чыніў людзям, пакуль не загінуў ад рукі каханай дзяўчыны, ад якой так і не дачакаўся ўзаемнасці. Вялікі курган, насыпаны на магіле разбойніка, людзі назвалі Магілаю Льва. Потым заснавалі паблізу паселішча і далі яму назву Магілёў. Дарэчы, Янка Купала паводле гэтай легенды напісаў паэму «Магіла льва».
Некаторыя гісторыкі звязваюць назву горада над Дняпром з імем галіцкага князя, якога сучаснікі называлі Магутны Леў. Існуе меркаванне, што менавіта ён у тысяча дзвесце шэсцьдзясят сёмым годзе пабудаваў у сутоку Дняпра і рэчкі Дубравенкі на гары першы драўляны замак. 3 гэтага ж года Магілёў упершыню ўпамінаецца і ў старадаўніх пісьмовых крыніцах. (126 слоў)
Паводле У. Ягоўдзіка.
Другие номера из решебника