Кітабы

Кітабы

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Кітабы. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Кітабы

Калі верыць народным паданням і легендам, то Беларусь ці не самая багатая ў Еўропе краіна на схаваныя ў яе нетрах скарбы. Аднак мала каму з шукальнікаў удалося адкрыць гэтыя зачараваныя сховішчы. А вось іншыя багацці пры водбліску той нябачнай кветкі нашым суродзічам адкрываліся ахвотна. Назва гэтым скарбам — духоўная заможнасць нашых далёкіх і болып блізкіх продкаў, што ў сукупнасці складае багатую беларускую культуру.

Заўсёды нейкім арэолам таямнічасці былі ахінуты кнігі, напісаныя мала каму вядомымі іерогліфамі, арабскай вяззю. Яны здаваліся недаступнымі і загадкавымі. I ўжо ніяк нельга было ўявіць, што за мудрагелістым арабскім пісьмом можа хавацца звыклы беларускі тэкст, што ў гэтых хітраспляценнях чужой графікі зашыфраваны беларускія словы.

Аказваецца, усё гэта існуе рэальна і мае сваю багатую гісторыю. Існуюць рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Называюцца яны кітабы. Іх аўтарамі былі беларускія татары. (134 словы)

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255