Крэўскі замак

Крэўскі замак

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Крэўскі замак. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Крэўскі замак

Між маляўнічых боханаў-пагоркаў Смаргоншчыны ціха дрэмлюць ссівелыя ад часу і ваеннага попелу руіны некалі магутнага Крэўскага замка. Гэта быў першы цалкам мураваны замак у Вялікім Княстве Літоўскім. Будавалі замак на балоцістым поплаве і насыпанай з пяску выдме2. Таму нават пад глыбокія фундаменты падкладвалі своеасаблівыя падушкі з дробнага камення і гліны, дубовых і яловых жэрдак і галін. Кажуць, што падобныя збудаванні, як магутныя гняздоўі арлінай славы, былі пад сілу толькі сапраўдным волатам. Пра волатаўскую сілу крэўскіх майстроў сведчаць і велізарныя валуны, якія на недасягальнай вышыні замураваны ў сценах замка. Ці не з той пары захавалася ў людскім асяроддзі выслоўе: «Каб ты на Крэўскі замак валуны цягаў».

За сваё доўгае жыццё замак зведаў славу і няслаўе, багацце і заняпад, разбурэнне і аднаўленне, візіты знатных гасцей, дзяржаўных асоб і непамысныя злачынствы. Пра тое сведчыць і сама архітэктура манументальнага збудавання. (138 слоў)

91

Паводле А. Бутэвіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195