Рамонак на шыбіне

Рамонак на шыбіне

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Рамонак на шыбіне. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Рамонак на шыбіне

Нас у аўтобусе нямала, але ніхто не стаіць. Кожны размясціўся, як зручней. Вось дзядзька сядзіць, як на троне. Ен расшпіліў у кажушку верхнія гузікі, абапёрся на кіёк і строга пазірае паверх галоў. Маладзіца каля яго ўсім сваім выглядам паказвае, што тут ёй ніхто не цікавы. Дзяўчынка, што размясцілася насупраць іх, хвілін колькі сядзела з прыплюшчанымі вачыма і ў куточках вуснаў хавала сваю ўсмешку. Потым адважылася, зняла рукавічку і ружовым пальчыкам пачала вадзіць па заінелай шыбіне. На ёй смела з'явіліся кружочкі, рысачкі і палосачкі. А калі аўтобус зрабіў паварот і маладое сонца пазалаціла праменямі шыбіну, мы ўсе ўбачылі, як пад рукой дзяўчынкі ўспыхнуў вясновы цуд — кветка.

I ўсміхнуўся гэтаму цуду пажылы, самавіты дзядзька, па-веснавому болып шчырай стала маладзіца.

На наступным прыпынку дзяўчынка паднялася з месца і пайшла да дзвярэй.

А на шыбіне ўсю дарогу гарэў пакінуты ёю рамонак. (143 словы)

Паводле Я. Пархуты.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255