Колеры

Колеры

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Колеры. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Колеры

Вучоныя сцвярджаюць, што ў прыродзе няма абсалютна чыстых колераў. Нават чорная фарба не зусім чорная, а белая — не стапрацэнтна белая. Кожная з іх мае нейкія прымесі. А колькі ў прыродзе розных адценняў!

Так, відаць, і сярод людзей. Мой аднакласнік — добры, разумны хлопец. Ён настойлівы, клапатлівы, гаспадарлівы.

Але гэта толькі адна грань сутнасці чалавека, толькі адна фарба ў яго характары. А тут варта гаварыць пра розныя колеры, складаныя адценні. Востры прыродны розум аднакласніка зводзіцца іншы раз да прыхаванай хітрасці, тонкага разліку, а пачуццё ўласнага гонару пераходзіць часам у высакамернасць. Добрая гаспадарлівасць, беражлівасць заканчваюцца нярэдка элементарнай скупасцю. Хлопец часта дапамагае сваім аднакласнікам. Але толькі тым, хто слабейшы за яго, над кім ён адчувае сваю перавагу. Да моцных у яго нядобрая зайздрасць.

Што гэта — дробязь ці нешта больш істотнае? Складанасць характару ці суіснаванне ў чалавечай душы дабра і зла? (137 слоў)

Паводле 3. Прыгодзіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255