Шчаслівая Хмарка

Шчаслівая Хмарка

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Шчаслівая Хмарка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Шчаслівая Хмарка

Ніякага гора не ведала гэта прыгожая Хмарка. Можа, таму яна і была такая шчаслівая, што нічога не ведала пра белы свет.

Добра было Хмарцы плыць высока-высока ў бязмежжы неба і акідаць поглядам прыгожыя малюнкі зямлі. 3 гэтай страшэннай вышыні ўсё выглядала вельмі хораша, вельмі прыгожа. Здалёк усё ўяўляецца нам інакш, чым на самай справе. Такая ўжо схільнасць нашай душы — бачыць усё добрае ў тым, што далёка ад нас.

I паплыла паволі шчаслівая Хмарка ў далёкую дарогу. А поле з пясчанымі схіламі ўзгоркаў, зялёныя лугі, адвечныя лясы і бары, якія чакалі дажджу, заставаліся ўсё далей і далей. Уласнае шчасце Хмаркі не давала ёй магчымасці заўважыць чужое гора. Ёй здавалася, што ўсе на свеце радуюцца сваёй долі. 3 гэтай прычыны Хмарка не ведала, з якой прагавітасцю чакала поле задаволення сваёй смагі. Не ведала, якую тугу пакідае яна пасля сябе на зямлі. (141 слова)

Паводле Я. Коласа.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255