Прызначэнне чалавека

Прызначэнне чалавека

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Прызначэнне чалавека. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Прызначэнне чалавека

Што такое наша Зямля? Даўным-даўно, яшчэ з часоў Каперніка, вядома, што гэта — звычайны шар, які круціцца па арбіце вакол Сонца. Вядома, што шар гэты — маленькая пясчынка сярод іншых гіганцкіх планет.

А што такое мы, людзі, на гэтай пясчынцы? Што такое чалавечае жыццё ў параўнанні з вечнасцю Сусвету? Кароткае, як успышка маланкі, імгненне.

Калі думаеш пра гэта, якімі дробнымі і нікчэмнымі становяцца адразу ўсе нашы штодзённыя перажыванні і непрыемнасці, усе нашы крыўды і сваркі.

Мы прыходзім у гэты свет, каб радавацца цудоўнаму і самім ствараць цудоўнае, быць шчаслівымі і клапаціцца пра шчасце іншых. Вось адзінае высокае і несумненнае прызначэнне чалавека.

Чаму ж мы так часта і так лёгка забываемся пра гэта? Нашто псуём адзін аднаму нервы, атручваем жыццё рознай грубасцю, несправядлівасцю? Няўжо нельга жыць чыста, высока, светла? (128 слоў)

Паводле 3. Прыгодзіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255