Праца тваіх рук

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Праца тваіх рук. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Не ведаю, які ты зробіш выбар, якая прафесія стане тваёй. Іх, прафесій, тысячы. Але ў адным я перакананы: рукі твае захаваюць назаўсёды памяць пра работу, патрэбна людзям. Гэта памяць рук, як стрэлка компаса, будзе паказваць табе дарогу ў жыццё, не дасць збочыць з яе.
Рукі, што з маленства захаваюць памяць аб працы, будуць рукамі стваральніка, які не зможа штосьці разбурыць, нашкодзіць грамадству.
Кожны чалавек на зямлі павінен, вобразна кажучы, запаліць светлы праменьчык. Ніхто не мае права пакінуць жыццё такім, у якое ён прыйшоў. Абавязкова трэба зрабіць яго хоць крыху лепшым.
Так нам загадвае вечны голас часу. Голас гэты трэба ўмець чуць, каб ведаць, цаной якіх намаганняў прыйшлі мы да таго, што называем нашым жыццём.
Толькі тады чалавек мае права называць сваю зямлю Радзімай, калі ён сам сваю зямлю ўзвялічвае. Працай рук сваіх. Гераічнай працай. (138 слоў)
Паводле В. Марозава.
Другие номера из решебника