Бярозка

Бярозка

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Бярозка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Бярозка

Толькі другую вясну сустракае яна ў нашым вялікім горадзе. Не забыліся яшчэ яскравыя малюнкі роднага ўзлесся, вясёлыя кучаравыя сяброўкі. Памятае яна і маленькага звонкага салаўя. Мусіць, таму мінулай восенню паслала яна ім свае шчырыя лісты-пісьмы. Хацела расказаць пра тое, што палюбіўся горад і звонкая дзятва, якой шчодра дарыла ў гарачы поўдзень сваю пакуль яшчэ небагатую прахалоду. Нават тутэйшы паштальёнвецер тады імкнуўся ад усёй душы дапамагчы ёй. Набіраў поўны ахапак залатых лістоў і подбегам нёс іх па шырокай вуліцы, засыпаў завулкі.

А сёння яна горка плакала. Так, як плача зусім маленькая дзяўчынка. Чыясьці жорсткая рука надламала тонкую галінку і кінула пад ногі. I слёзы, горкія, гарачыя слёзы, падалі на прыпудраны пылам асфальт.

Я моўчкі стаяў, глядзеў і думаў. Думаў пра найвялікшае на свеце — пра жыццё. Пра сэрцы добрыя і чэрствыя. (130 слоў)

Паводле Я. Пархуты.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 195