Карэнне

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Карэнне. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
«Карэнне маё тут», — сказала бабуля, адмовіўшыся ехаць жыць у горад. Віталь задумаўся над бабулінымі словамі. Што яна мела на ўвазе? Сапраўды, калі перанясеш старое дрэва на іншае месца, то пашкодзіцца карэнне. А ў чалавека карэнне іншае, духоўнае. Гэта, напэўна, магілы бацькоў і дзядоў, да якіх бабуля ходзіць, як на спатканне, людзі, з якімі яна жыве ўсё жыццё, і лад жыцця. Паспрабуй памяняць яго ў такія гады. Гэта тое самае, што перасадзіць старое дрэва. Відаць, у гэтым мудрасць вясковага чалавека.
Віталь падумаў, што жылі вось яны ў вёсцы, дзе ён нарадзіўся, потым пераехалі аж на Урал, потым у Баранавічы. Нехта едзе жыць у Мінск, нехта яшчэ далей. Як да гэтых людзей прымяніць бабуліну філасофію пра карэнне? У іх хіба карэння няма? Ці тое карэнне вырастае толькі тады, калі доўга, усё жыццё жывеш на адным месцы? (133 словы)
Паводле Г. Васілеўскай.
Другие номера из решебника