Перад боем

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Перад боем. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Той дэсант, як і ўсе іншыя, рыхтаваўся таемна. Выдзеленыя ў дэсант ваенныя караблі стаялі каля ўсіх чатырох пірсаў. 3 акна свайго кабінета капітан першага рангу Клімоўскі, які ўзначальваў дэсант, бачыў усе гэтыя караблі. Капітан ведаў: перад дэсантнікамі стаіць складаная задача.
Пагрузка дэсантнікаў на караблі пачалася позна ўвечары, калі згусціўся змрок. Клімоўскі даў каманду — строй калыхнуўся, заварушыўся. Маракі ў плашч-палатках і накідках, грукаючы ботамі, рушылі на палубы. Клімоўскі пахадзіў па палубе, прыслухоўваючыся да размоў дэсантнікаў. Перад баявой аперацыяй ён заўсёды стараўся паслухаць гаворку падначаленых, даведацца пра іх настрой. Праўда, з уласнага вопыту капітан ведаў, што маракі перад боем пра яго не гавораць. Тым болын пра магчымыя вынікі бою. Ні трывогі, ні напружанай прыцішанасці або нервовасці капітан не адчуў. Наадварот, ён адчуў, што дэсантнікі спакойныя і ўпэўненыя ў сваіх сілах. (130 слоў)
Паводле В. Хомчанкі.
Другие номера из решебника