Бой удаўся

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Бой удаўся. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Дэсант узначальваў капітан першага рангу Клімоўскі. Не паспелі маракі высадзіцца на бераг, як ён сустрэў дэсантнікаў агнём, дружным і ўпартым. Узбярэжжа гудзела ад суцэльнай страляніны і выбухаў. Паўзмрок прашывалі агнявыя трасёры. Па гуках бою, па вогненнай мяцеліцы, якая пачала адкочвацца ад берага далей і далей, капітан зразумеў, што перавага ў баі была за дэсантнікамі. Дэсантнікі, каб не даць фашыстам адарвацца, кароткімі перабежкамі праследавалі ворага.
3 усіх дэсантных аперацый, якія ўзначальваў капітан Клімоўскі, гэта была самай удалай. Фронт часткова выраўняўся на нашу карысць, сям-там падаўся на захад. Усе адчувалі: наспела пара для пачатку вялікага і апошняга наступлення. Было відаць, што нацяты, як тугая цеціва лука, фронт хутка зрушыцца з месца. Гэта будзе бязлітасная, помслівая адплата за ўсё: за цяжкія трагічныя дні адступленняў, за дэсанты, якія не вярнуліся назад, за экіпажы нашых караблёў, што ляжаць на дне мора. (138 слоў)
Паводле В. Хомчанкі.
Другие номера из решебника