Выратаваная буслянка

Выратаваная буслянка

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Выратаваная буслянка. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Выратаваная буслянка

Калі бой за сялом сціх і фашысты, хто з іх выжыў, пабеглі, вяскоўцы ўбачылі: гарыць старая высокая ліпа. На вяршыні дрэва прыляпілася буслянка. Бусляняты бездапаможна высоўваліся з гнязда. Над імі кружылі, то кідаючыся ўніз да гнязда, то ўзвіваючыся ўвысь ад полымя, буслы. Палалі навокал хаты. Яшчэ можна было штосьці выхапіць з агню, але людзі пра бяду сваю забылі, а бачылі толькі ў бурным полымі ліпу.

Усе кінуліся ратаваць птушыных дзяцей. Хто як мог, у чым толькі маглі, неслі ваду. Пажарная трывога была скончана. Ліпа стала чорная, абвугленая, але бусляняты засталіся цэлыя. I буслы кінуліся на гняздо да дзяцей. Яны распасціралі крылы і абмахвалі буслянят, асцярожна дзюбамі прабавалі, ці здаровенькія яны. Мусіць, упэўніўшыся, што з іх дзеткамі ўсё добра, сталі ўзносіць хвалу людзям. Высока ўскінуўшы галовы, заліваліся клёкатам, то меладычна-журботным, то ўрачысташчымлівым. Яны спявалі песню добрым людзям за абарону і ласку. (142 словы)

Паводле К. Кірэенкі.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255