Няхай цвітуць пралескі

Няхай цвітуць пралескі

Авторы: , , , , .

Издательство: Аверсэв 2021

Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену

Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Няхай цвітуць пралескі. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.

Решебник / тема / Няхай цвітуць пралескі

«Загінуў пад Пінскам», — напісана ў паведамленні. Гэты радок ужо многа гадоў балюча раніць сэрца Сашы, які многа чытаў пра апошні бой бацькі, столькі ж разоў імкнуўся пабываць тут, на гэтай вышыні.

I вось ён на месцы былога бою. Гэта нават не гара, а круты пясчаны пагорак. Узвышаецца ён, нібы старажытная піраміда, над неабсяжнымі прасторамі пінскіх балот. Пагорак зарос ядлоўцам, сям-там, па схілах, прытуліліся купінкі маладых сасонак. Вакол пагорка тры старыя траншэі, якія зараслі травой.

Саша сеў на край траншэі. Ласкава грэе майскае сонца, пахне кветкамі. I тут Саша ўбачыў пралескі. Яны раслі на дне траншэі, невялікая купка. I нават здалося, што растуць кветкі ў зялёным гліняным гаршку. Спусціўшыся ўніз, хлопец схіліўся над кветкамі. Разгледзеў, што растуць пралескі ў салдацкай касцы. Саша моцна націснуў рукамі на берагі каскі. Яна глуха трэснула і развалілася. Няхай цвітуць пралескі! (138 слоў)

Паводле У.Аляхновіча.

Оцените решебник:

4.4/5
Количество оценивших 255