У мядзведжай бярлозе

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - У мядзведжай бярлозе. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
У час вайны ляснік Гацута быў правадніком і разведчыкам у партызанскім атрадзе. Аднойчы, прабіраючыся па пушчы ў далёкую вёску, ён натрапіў на фашысцкую засаду. Ратуючыся ад ворагаў, Гацута кінуўся ў пушчу і знік сярод заснежанага гушчару.
Дзень быў на сыходзе, і цяжка было арыентавацца ў лясной гушчэчы. Паранены і знясілены, ён паваліўся на гурбу снегу. 3 трывогай адчуў, што снег пад ім асядае, што ён правальваецца пад зямлю, і страціў прытомнасць.
Ачуняў Гацута ў цемры. Ён ляжаў пад зямлёй, на сухой траве і лісці. Востры звярыны пах ударыў яму ў нос. Маланкай мільганула здагадка ў свядомасці: «Бярлога! Гэта ж я ў мядзведжае логава ўваліўся!» Пасля сну сілы вярнуліся. Ён асцярожна мацаў вакол сябе, шукаючы выхад. Рука намацала тоўстае карэнне старога дрэва. Ляснік сабраўся з сіламі, абапёрся нагой на вузлаваты корань і вылез з бярлогі. Пад вечар ён быў у сваім атрадзе. (143 словы)
Паводле А. Вольскага.
Другие номера из решебника