Будзе хлеб

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Будзе хлеб. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Язэп ішоў краем замініраванага поля. Ён ведаў, што немцы расстаўляюць міны ў строгім парадку, але так, калі пойдзеш напрасткі, дык крокаў праз дзесяць-дваццаць абавязкова наступіш на міну. Адна думка непакоіла: трэба зрабіць так, каб ніхто не загінуў тут. Але што зрабіць? Жанчыны ўсё роўна прыйдуць жаць.
Высокай сцяной уздымалася жыта. Тоўстыя, з чырванаватымі каленцамі сцёблы стаялі адзін пры адным. Здавалася, яны так і просяцца пад серп. Колькі хлеба зглуміцца тут, калі не сажнеш! А зжаць, відаць, не давядзецца. Тут прыхавалася смерць.
Ён раптам убачыў міну і два вусікі, што тырчалі ў бакі. Затаіўшы дыханне, адкруціў дрот, з асцярогай зняў міну. Аднёс на ўзмежак. Вярнуўся, знайшоў яшчэ адну, пачаў знімаць. Потым перастаў лічыць. Страху не адчуваў: была ЦіТ^ККсІЯ работа.
Ад работы адарвалі жаночыя галасы. Жанчыны ішлі ланцужком. Убачылі Язэпа, спыніліся. «Не бойцеся, там чыста», — гукнуў ён.
Жанчыны пачалі жаць. (140 слоў)
Паводле А. Асіпенкі.
Другие номера из решебника