Званы памяці

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Званы памяці. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Перад Сцяпанам ляжала ў мармуры, бетоне і камені вёска Хатынь. Раптам Сцяпан пачуў стук. Мужчыну здалося, што гэта быў стук яго сэрца. Трывожна і гулка раздаўся ён на ўскрайку лесу. Пасля штуршок паўтарыўся тут, на грудку. Жалобна і цвёрда раздаўся такі стук у яго над галавой. Толькі зараз Сцяпан убачыў званы, якія былі ўманціраваны ў коміны.
Білі хатынскія званы. Звон вісеў над лесам. Ад яго, здавалася, разварушвала снег пад нагамі. У гэтым перазвоне Сцяпану чуліся галасы людзей. Так жанчыны раніцай пераклікаюцца паміж сабой каля калодзежа, у двары і на вуліцы, выпраўляючыся на працу.
Узрушаны, Сцяпан увайшоў у аўтобус. Ад'язджаючы, з сумам глядзеў на пакінутую ззаду вёску. Вось ужо схаваліся мармуровыя коміны печаў, з якіх ніколі не ўзнімецца роўненькай стужкай дым.
Сцяпан аддаляўся ад Хатыні, але на сэрцы было адчуванне, што вёска жыла, толькі ён нікога не застаў дома. (140 слоў)
Паводле У. Навумовіча.
Другие номера из решебника