Кругасветнае падарожжа

Авторы: И. В. Булаукина, Л. Н. Гамезо, И. М. Саматыя, С. И. Фацеева, С. М. Якуба.
Издательство: Аверсэв 2021
Тип: Материалы для подготовки к обязательному выпускному экзамену
Подробный решебник (ГДЗ) по Белорусскому языку за 5‐9 (пятый‐девятый) класс сборник материалов для выпускного экзамена - готовый ответ тема - Кругасветнае падарожжа. Авторы учебника: Булаукина, Гамезо, Саматыя, Фацеева, Якуба. Издательство: Аверсэв 2021.
Кожны чалавек за сваё жыццё дорыць вечнасці хоць адно кругасветнае падарожжа.
Толькі робіць гэта кожны па-свойму. Адзін ідзе па зямлі як гаспадар. Пад ім, нібы кладкі, спружыняць, прагінаюцца дарогі. Яго кругасветнае падарожжа — штодзённая праца. Чалавек робіць яго то з плугам, то з касою, а то на возе, звозячы з лугу першы ўкос духмянага краскавага лета.
У другога ледзь-ледзь хапае жыцця і на адно кругасветнае падарожжа. Ен вытоптвае ў траве сцежкі, якія злучаюць яго хату са студняю, студню — з хлявом. Але чалавек непрыкметна натоптвае сваё кругасветнае падарожжа.
У трэцяга кругасветных падарожжаў хоць адбаўляй. Але робіць ён іх у мяккіх вагонах хуткіх цягнікоў.
Мае кругасветныя падарожжы не былі такія, якімі прынята іх лічыць. Я круціў свае сорак тысяч кіламетраў па шчодрай зямлі маіх прадзедаў. Мне не трэба было перад падарожжам садзіцца за вывучэнне чужой мовы: з лясамі, вёскамі, гарадамі мы гаварылі на нашай мове. (144 словы)
Паводле Я. Сіпакова.
Другие номера из решебника